Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г. Борисова"
телефон: +375177 95 32 90
email: school2@rooborisov.by
222120, г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 27

Вынікі рэспубліканскага конкурсу "Мой род, мая сям’я" у рамках рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву"

22.12.2025
Вынікі рэспубліканскага конкурсу "Мой род, мая сям’я" у рамках рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву"

Рэспубліканскі конкурс "Мой род, мая сям’я" праводзіўся з лютага па лістапад 2025 года ў мэтах духоўнага ўзбагачэння навучэнцаў праз пераемную сувязь пакаленняў і фарміравання асэнсаванага разумення імі непарыўнай сувязі гісторыі сям’і з гісторыяй сваёй краіны.


Удзельнікі конкурсу даследавалі гісторыю сваёй сям’і (роду), генэзіс свайго прозвішча; знаёміліся з сямейнымі рэліквіямі, звычаямі і традыцыямі; здабывалі, аналізавалі, сістэматызавалі і абагульнялі матэрыялы розных інфармацыйных крыніц, стваралі ўласны радавод з генеалагічным дасье на прадстаўнікоў роду, працавалі над стварэннем карты-схемы рассялення прадстаўнікоў роду.

Конкурс праводзіўся ў дзвюх катэгорыях: да 14 гадоў і пасля 14 гадоў.

На рэспубліканскім этапе конкурсу ўдзельнічалі 63 работы навучэнцаў.

Пераможцамі ад устаноў адукацыі Мінскай вобласці конкурсу сталі:

у катэгорыі да 14 гадоў:

дыплом II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Сцяпанаў Аляксей, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Барысава» Мінскай вобласці (кіраўнік Воўкава Юлія Юр’еўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце)

 

Падрабязней ТУТ

Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!

Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў!

Версия сайта для слабовидящих