5 мая ў рамках тыдня беларускай мовы i лiтаратуры ў 5 "Б"класе прайшла інтэрактыўная гульня "Падарожжа ў родную мову".
Вучні падарожнічалі па станцыях: «Фразеалагічная», «Арфаграфічная» і «Перакладчык». Каманды спаборнічалі ў веданні слоў, фразеалагізмаў і літаратуры. Гульня паказала, што беларуская мова — жывая, цікавая і сучасная.