Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г. Борисова"
телефон: +375177 95 32 90
email: school2@rooborisov.by
222120, г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 27

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2026
Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы – асаблівая дата для кожнага, хто любіць і шануе сваю культуру.


У гэтым годзе наша школа падрыхтавала насычаную праграму, каб кожны вучань змог дакрануцца да жывога і мілагучнага беларускага слова. З самай раніцы ў школе гучала беларуская музыка, а вучняў і настаўнікаў ля ўваходу сустракалі дзяўчаты ў нацыянальных строях . Яны прапаноўвалі ўсім жадаючым далучыцца да гульні «Перакладзі» і гаварылі цёплыя словы прывітання на роднай мове.

У гэты дзень у нашай школе ўжо традыцыйна праводзіліся акцыі “Гавары са мной па-беларуску” і “Папацей, грамацей!”. Вялікай папулярнасцю карысталася майстэрня “Беларускі арнамент”. Былі наладжаны музычныя перапынкі з удзелам школьнага аркестра, ансамбля танца «Раўніца», таксама гучалі беларускія песні ў выкананні дзяўчат старэйшых класаў. Удзельнікі лектарскай групы завіталі да вучняў пачатковых класаў і правялі з імі займальныя віктарыны.

Свята атрымалася пазнавальным і цікавым. Яно яшчэ раз нагадала ўсім, як важна берагчы і шанаваць родную мову .

Версия сайта для слабовидящих