Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г. Борисова"
телефон: +375177 95 32 90
email: school2@rooborisov.by
222120, г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 27

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2025
Міжнародны дзень роднай мовы

Ужо больш за 25 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Вось і вучні 4 “В” класа таксама адзначылі гэтае свята ў сваім класе. Падчас правядзення тэматычнага дня чацвёракласнікі пазнаёміліся з настольнымі гульнямі на беларускай мове: “Я жыву ў Беларусі”, “Усяму свой час”, “Сказаў як звязаў”, “У народзе кажуць”, “Я шукаю” і інш. Гульні не толькі раскрываюць вучням багацце роднай мовы, пашыраюць слоўнікавы запас, але і выклікаюць зацікаўленасць у яе вывучэнні.

 

 

Версия сайта для слабовидящих