Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г.Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г.Борисова"

телефон: 8 (0177) 95 32 90
222120 г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 27

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024
Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння, 21 лютага, у нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэта нашы традыцыйныя акцыі "Гавары са мной па-беларуску", "Папацей, грамацей!", майстэрня "Беларускі арнамент ". Удзельнікі лектарскіх груп завіталі ў кожны клас і правялі з вучнямі займальныя віктарыны. На перапынках праводзілася літаратурна-музычная кампазіцыя "Гучы, роднае слова!" Таксама вучні адгадвалі загадкі і рэбусы,тлумачылі прыказкі і фразеалагізмы, перакладалі словы з рускай мовы.
Асаблівую цікавасць выклікала ў дзяцей і дарослых сустрэча з майстрам народных промыслаў Дзямідчык Таісіяй Раманаўнай, якая прадэманстравала народныя лялькі і расказала пра асаблівасці іх вырабу.
На працягу ўсяго дня панавала атмасфера ўрачыстасці, душэўнай цеплыні, павагі і любові да роднай мовы.

Версия сайта для слабовидящих