Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г.Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г.Борисова"

телефон: 8 (0177) 95 32 90
222120 г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 27

Міжнародны дзень роднай мовы

20.02.2023
Міжнародны дзень роднай мовы

 

21 лютага абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша ў 1999годзе. Дзень святкавання —21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіхзнаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваѐй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце. Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сёння іх на 2000 менш. Пад пагрозай знікнення каля 3000 моў.Няхай нават сѐння беларуская мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. На вялікі жаль, наша мова ўсѐ ж пад пагрозай забыцця, нягледзячы на тое, што ў Рэспубліцы Беларусь яна разам з рускай мовай лічыцца дзяржаўнай.Ці здарыцца гэта, ці дапусцім, --усё залежыць ад нас саміх. Бо пакуль жыве мова—жыве і народ. А калі мы адрачомся ад сваёй мовы, то хто мы тады без мовы!? Ці беларусы, ці рускія, ці проста тутэйшыя?

Версия сайта для слабовидящих