27 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 6 “А” і 6 “Б” класаў наведалі музей “Спадчына”, які знаходзіцца ў ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Барысава”. Там былі прадстаўлены наступныя экспазіцыі:”Хата беларускага селяніна ”,“Сялянскія прылады працы ”,“Сялянская сядзіба ”, “Беларускае адзенне”,“Сучаснае мастацтва ”. У музеі вучні пазнаёмілся не толькі з рэчамі для гаспадаркі, якія можна было сустрэць у кожнай сялянскай хаце, але і з сапраўднымі ўзорамі народнага мастацтва ў выглядзе вышыванак, посцілак, ручнікоў, выцінанак, цацак з саломы, гліны і многага іншага. Вучні даведаліся многа цікавага і пазнавальнага з жыцця нашых продкаў.