Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г. Борисова"

телефон: +375177 95 32 90
222120, г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 27

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

29.03.2023
Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры


На вясенніх канікулах вучні 5 "А", 5 "Б", 9 "Г" класаў сярэдняй школы № 2 г.Барысава наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Там для іх былі праведзены музейна-педагагічныя заняткі. Для вучняў 5 "А" класа прайшоў занятак "Фэсцік. Гулянне ў народным стылі". Дзеці даведаліся многа новага пра народныя музычныя  інструменты: цымбалы, барабан, званочкі, клякотка, кляшчотка, брусочкі, бубен і г.д. Таксама на гэтым занятку пяцікласнікі развучылі танец "Маразуля", згулялі ў гульню "Садзі лянок". Вучні 5 “Б” класа ўдзельнічалі ў гульні “Нізка беларускіх казак”, якая дала ім магчымасць праверыць свае веды. Таксама палюбаваліся развешанымі на сценах маляванкамі па сюжэтах народных казак. Не сумавалі і дзевяцікласнікі, якія прынялі ўдзел у квэст-гульні “Азбука гарадоў”. Напрыканцы сустрэчы ўсе атрымалі закладкі для кніг.

Версия сайта для слабовидящих