Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г. Борисова"

телефон: +375177 95 32 90
222120, г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 27

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2025
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага паўсюдна адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы


Не стала выключэннем і наша школа. Традыцыйна ў нас праводзілася акцыя "Папацей, грамацей!" Лектарскія групы 5 “В” і 5 “Г” класаў завіталі да малодшых школьнікаў і правялі з іімі віктарыны, развучвалі скорагаворкі. Была наладжана выстава вучнёўскіх ілюстрацый да твораў беларускай літаратуры. Усе мерапрыемствы ў гэты дзень былі накіраваны на тое, каб пашырыць цікавасць да беларускай культуры і мовы.


"Шукаем скарбы" - пад такой назвай праходзіла 22 лютага пазнавальная гульня -віктарына ў 7 "Б" класе. Вучні перакладалі словы і фразеалагізмы з рускай мовы, выконвалі заданні на веданне сваяцкіх сувязей, прылад працы, гаспадарскіх пабудоў і г.д. Падобныя мерапрыемствы абуджаюць цікавасць да гістарычнай спадчыны, да мінулага нашага народа.


 

Версия сайта для слабовидящих