Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г.Борисова"

Государственное учреждение образования "Средняя школа № 2 г.Борисова"

телефон: 8 (0177) 95 32 90
222120 г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 27

21 лютага -  Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023
21 лютага -  Міжнародны дзень роднай мовы

 

 

На вуліцы – непагадзь, зімовая сцюжа. Адчыняюцца дзверы        СШ №2 г. Барысава – і адразу трапляеш у атмасферу ўзрушанасці і цеплыні, якая зыходзіць ад дзіцячых усмешак. Сённяшнюю ўзрушанасць можна было адчуць з нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта свята спрыяе таму, каб людзі задумаліся пра лёс роднай мовы, на якой размаўлялі іх продкі.

У гэты дзень у нашай школе ўжо традыцыйна праводзіліся акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, “Папацей, грамацей!” – напісанне дыктоўкі для педагогаў і вучняў. Вялікай папулярнасцю карысталася майстэрня “Беларускі арнамент”. Былі наладжаны музычныя перапынкі з удзелам школьнага аркестра. Удзельнікі лектарскай групы завіталі ў кожны клас і правялі з вучнямі займальныя віктарыны.

Сёння мы можам многім ганарыцца. Як цывілізаваная краіна, у нас ёсць свая Канстытуцыя, свой сцяг, герб. Для таго каб народ лічыўся цывілізаваным, неабходна, каб ён ведаў свае карані, сваю мову. Яшчэ Францішак Багушэвіч казаў: “Калі памірае мова – памірае народ”.

Давайце і мы задумаемся пра будучыню беларускай мовы. Размаўляйце па-беларуску, не саромейцеся недасканалай гаворкі. Мова жыве там, дзе ёсць людское жаданне.

                                       Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Версия сайта для слабовидящих