Рэспубліканскі конкурс "Па старонках Дзённіка вандроўніка" праводзіўся з лютага па снежань 2024 года ў мэтах духоўнага ўзбагачэння дзяцей і моладзі праз пераемную сувязь пакаленняў, усведамлення навучэнцамі маральнай каштоўнасці асабістага дачынення да мінулага, сучаснасці і будучыні свайго краю
З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2024 годзе атрымала працяг рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».
Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» праводзіўся з лютага па снежань 2024 года ў мэтах духоўнага ўзбагачэння дзяцей і моладзі праз пераемную сувязь пакаленняў, усведамлення навучэнцамі маральнай каштоўнасці асабістага дачынення да мінулага, сучаснасці і будучыні свайго краю.
На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлены 80 Дзённікаў вандроўніка ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
У рамках конкурсу навучэнцы індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічалі ў экскурсіях/паходах, запаўнялі Дзённік вандроўніка, дзе адзначалі наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны рэгіёна, а таксама прадстаўлялі творчую работу «З алоўкам у вандроўку» – нататкі адной з экскурсіі/паходу (аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі і г.д.) у інфармацыйна-публіцыстычным жанры.
Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых катэгорыях: 1–4 клас і 5–11 клас.
Пераможцамі конкурсу сталі:
Ва ўзроставай катэгорыі 1–4 класы:
дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Старавойтаў Сцяпан, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Барысава» (кіраўнік Старавойтава Юлія Міхайлаўна, загадчык бібліятэкай);
Віншуем пераможцаў конкурсу!
Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў!