Государственное учреждение образования «Средняя школа № 2 г.Борисова»

Государственное учреждение образования «Средняя школа № 2 г.Борисова»

телефон: 8 (0177) 95 32 90
222120 г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 27

 

 

Каля́ды  — дахрысціянскае свята, звязанае з перыядам зімовага сонцастаяння. З усталяваннем хрысціянства было прымеркаванае да святаў Раства Хрыстовага і Вадохрышча.

Моладзь і дзеці апраналіся ў цыганоў, «казу»,  «мядзведзя» ды хадзілі па хатах.  Калядаваць ішлі з каляднай зоркай. Калядоўнікі спыняліся ля кожнага двара ў чаканні, калі гаспадар запросіць іх у хату. Спявалі калядныя песні, скакалі пад скрыпачку і бубен. Жадалі кожнай хаце дабра, здароўя, каб збожжа налета ўрадзіла, каб было сытна і багата. За гэта атрымлівалі пачастункі (сала, каўбасу).

Так 15 снежня адбылося фальклорнае свята ў 6 “Г” класе. Гаспадар і гаспадыня гасцінна віталі калядоўшчыкаў. З задавальненнем прымалі ўсе іх пажаданні. Спрытна скакала каза. Калядоўшчыкі спявалі песні, расказвалі вершы, адгадвалі загадкі. Усе прысутныя спявалі і танцавалі. А гаспадыня давала ўсім салодкія пачастункі.

Вучні даведаліся пра звычаі беларусаў на Каляды, такія як варажба хлопцаў і дзяўчат, як цягнулі Каляду на дуба і іншыя. Усе з добрым настроем вярталіся дадому.

 


Беларуская зямля здаўна слаўная імёнамі знакамітых сыноў і дачок. Жылі яны ў розныя часы, нярэдка аддзеленыя ад нас не адным стагоддзем, аднак аднолькава шчыра былі аддадзены Бацькаўшчыне. Часам даводзілася ім дзеля свабоды брацца за зброю, каб бараніць бацькоўскі кут ад захопнікаў. Ды найчасцей беларусы славіліся мірнымі справамі. І пры гэтым галоўнай зброяй у іх была адна – веды. Памяталі яны – веды, тое святло, што запаленае аднойчы, здольна нязгаснай лампадай свяціць скрозь вякі. І такім чалавекам на беларускай зямлі стала асветніца Еўфрасіння Полацкая.

27 лістапада да 920-годдзя з дня нараджэння асветніцы і 860-годдзю стварэння крыжа святой Еўфрасінні Полацкай ў 6 “Г” класе адбыўся медыялекторый “Еўфрасіння Полацкая”.  У мерапрыемстве прынялі ўдзел настаяцель храма Раства Хрыстова айцец Сергій і прыхаджанка Зоя Мікалаеўна Янучкоўская.

Вучні расказалі пражыццё Прадславы ў сям’і, як стала яна Еўфрасінняй. Асноўны акцэнт быў зроблены на асветніцкую дзейнасць Еўфрасінні Полацкай. Яна перапісвала кнігі, стварала школы і скрыпторыі. Пры дапамозе дойліда Іаана быў узведзены Свята-Праабражэнскі Сабор у Полацку. Дэманстраваліся відэяролікі, ставіліся сцэнкі-мініяцюры.

Шмат цікавага даведаліся пра лёс крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Айцец Сергій расказаў пра значнаць дзейнасці асветніцы для ўсяго нашага народа. Засяродзіў увагу на тым, што неабходна рабіць даро, быць уважлівымі да людзей. Напраканцы мерапрыемства ён падарыў усім прысутным іконку Еўфрасінні Полацкай.



        Нет, наверное, ни одной страны, где бы ни отмечался День матери. Среди многочисленных праздников, отмечаемых в нашей стране, День матери занимает особое место. Это праздник, к которому никто не может остаться равнодушным. Мама – самое прекрасное слово на земле. У мамы самое доброе и ласковое сердце. И только мамы дарят нам любовь, добро, нежность и ласку.

В связи с празднованием Дня матери 16 октября в 6 «Г» классе прошел
музыкально-поэтический вечер «Благословляем женщину, чьё имя – Мать». На празднике собрались учащиеся и их мамы. Звучали песни, ребята читали стихи, разыгрывали юмористические инсценировки. Мамы приняли участие в интерактивной игре «Самая, самая…», а также читали стихи.  

Не обошлось и без сюрприза для мам. Подведены итоги праздничной недели, акции «Десятка для мамы». Были озвучены те учащиеся, которые получили десятки за неделю и по каким предметам.

  Поэтому  все самые нежные и добрые слова были адресованы им, самым милым и дорогим мамам!


Бясспрэчна, сувязь пакаленняў – духоўная каштоўнасць беларусаў. Шанаваць і берагчы сваю зямлю, ведаць яе знакамітых людзей – такі намер у настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Алены Міхайлаўны Кушнярэвіч. Таму 5 сакавіка яна арганізавала паэтычную сустрэчу з цікавай жанчынай, зямлячкай (яна вучылася ў вёсцы Мціж Барысаўскага раёна), паэтэсай Верай Буланда. На сустрэчы прысутнічалі вучні  6 – 10 класаў, прыхільнікі роднай беларускай мовы.

Вера Аляксандраўна распавяла пра сябе, як стала пісаць, як натхняў яе на творчасць Пімен Панчанка. Пазнаёміла з асаблівасцямі яе твораў, дэкламавала  вершы. Якраз да сустрэчы выйшла яе новая кніга прозы пра гісторыю мястэчка Мціж і настаўнікаў Мціжскай школы “Мсціж… і школа, і настаўнікі, і мы…”. Атрымалася цудоўная прэзентацыя кнігі.

Вера Аляксандраўна адказала на ўсе пытанні вучняў. Гэта было сапраўднае  свята роднага слова.


 

Версия сайта для слабовидящих